У Іванаўскім раёне з калодзежу выцягвалі каня (фота). 21.by

У Іванаўскім раёне з калодзежу выцягвалі каня (фота)

25.09.2017 20:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: 112.by

У Іванаўскім раёне з закінутага калодзежу выцягвалі каня. Здарэнне адбылося раніцай 24 верасня. Калодзеж быў закрыты зверху дошкамі, але калі на іх зайшоў конь, яны зламаліся і жывёла звалілася ў ваду на глыбіню 5 метраў.

Супрацоўнікі МНС і супрацоўнікі мясцовага сельгаспрадпрыемства правялі цэлую спецаперацыю з выкарыстаннем мотапомпы і аўтапагрузчыкаў. З калодзежу адкачалі ваду, вакол раскапалі зямлю і яго часткова разабралі. Пасля гэтага каня ўдалося падняць на паверхню. Жывёла атрымала нязначныя траўмы, інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: 112.by У Іванаўскім раёне з закінутага калодзежу выцягвалі каня. Здарэнне адбылося раніцай 24 верасня. Калодзеж быў закрыты зверху дошкамі, але калі на іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика