Аляксандр Глеб у Мінску сустрэўся з Арсенам Венгерам (фота)
28.09.2017 12:56
—
Разное
|
Фота: Instagram Аляксандр Глеб у Мінску ў гатэлі сустрэўся з галоўным трэнерам лонданскага “Арсенала” Арсенам Венгерам. Англійскі клуб сёння правядзе на “Барысаў-Арэне” матч групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы з БАТЭ (пачатак а 20-й гадзіне, жывая трансляцыя — на тэлеканале “Беларусь 2”). “Было здорава зноў сустрэцца з вялікім трэнерам!!! Нібыта і не сыходзіў з “Арсенала”, — Як вядома, у “Арсенале” Глеб гуляў у 2005-2008 гадах. Гэта быў пік кар’еры футбаліста. Аднак ён не ўтрымаўся перад спакусай — пагадзіўся на прапанову перайсці ў лепшы ў той час клуб свету — “Барселону”. Аднак замацавацца ў асноўным складзе беларус не змог. Пасля гэтага ён ужо гуляў толькі за клубы-сераднякі Германіі, Турцыі, Англіі, Расіі. Некалькі разоў вяртаўся ў БАТЭ. Хацеў згуляць у складзе барысаўчан Глеб і сёлета, яму вельмі хацелася выйсці на поле ў матчы з “Арсеналам”. Але БАТЭ паведаміў, што ў яго паслугах не мае патрэбы. Напярэдадні сустрэчы з Глебам Венгер Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Instagram Аляксандр Глеб у Мінску ў гатэлі сустрэўся з галоўным трэнерам лонданскага “Арсенала” Арсенам Венгерам. Англійскі клуб сёння правядзе на... |
|