У Воранаўскім раёне перакуліўся Land Rover, загінулі два чалавекі. 21.by

У Воранаўскім раёне перакуліўся Land Rover, загінулі два чалавекі

02.10.2017 11:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaigrodno.by

У Воранаўскім раёне перакуліўся Land Rover Discovery, загінулі два чалавекі, яшчэ трое атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, трагічнае ДТЗ адбылося каля 15.50 у нядзелю, 1 кастрычніка, на першым кіламетры аўтадарогі “Германішкі — Пераганцы — Навіянка”. 29-гадовы мужчына, які кіраваў легкавіком, няправільна выбраў хуткасць руху, з-за чаго не саўладаў з кіраваннем. Land Rover з’ехаў з дарогі ў кювет, дзе перакуліўся.

Кіроўца загінуў на месцы аўтааварыі, загінуў і адзін з пасажыраў ва ўзросце 25 гадоў. Агулам у аўтамабілі знаходзіліся шэсць чалавек, ніхто з іх не быў прышпілены рамянямі бяспекі, таму іх выкінула з машыны. Чатырох пасажыраў адвезлі ў бальніцу, толькі аднаго з іх пасля агляду адпусцілі дахаты. Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка. Экспертыза мусіць высветліць, ці не быў кіроўца ў стане алкагольнага ап’янення.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaigrodno.by У Воранаўскім раёне перакуліўся Land Rover Discovery, загінулі два чалавекі, яшчэ трое атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя. Як інфармуе прэс-служба ДАІ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика