У Камянецкім раёне матацыклісты пасля ДТЗ сем гадзінаў ляжалі без дапамогі
02.10.2017 17:36
—
Разное
|
Фота: gaibrest.by Сем гадзінаў без Дапамогі заставаліся ахвяры дарожнай аварыі ў Камянецкім раёне Брэстчыны. ДТЗ адбылося 1 кастрычніка каля 23.20 на гравійнай дарозе паміж вёскамі Дварэц і Вярховічы, піша Пры сутыкненні траўмы ног атрымалі абодва кіроўцы, а таксама 32-гадовая пасажырка матацыкла "ММВЗ". Пацярпелых знайшлі толькі праз сем гадзін, у 6,30, кіроўцы, якія праязджалі міма. Іх шпіталізавалі ў Брэсцкую абласную і Камянецкую раённую лякарні. Праверка выявіла, што кіроўца "ММВЗ" быў пазбаўлены права кіраваць транспартам. Да таго ж, ён ехаў п'яным — 1,8 праміле. Выявілася таксама, што мужчына неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення, у тым ліку быў судзімы. 19-гадовы кіроўца "Іж Планета-2" апынуўся бяспраўнікам. Па словах пацярпелых, вадзіцелі рухаліся без уключанага святла фараў. Таксама вядома, што ўсе ўдзельнікі аварыі былі без шлемаў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by Сем гадзінаў без Дапамогі заставаліся ахвяры дарожнай аварыі ў Камянецкім раёне Брэстчыны. ДТЗ адбылося 1 кастрычніка каля 23.20 на гравійнай дарозе... |
|