Памерлы пасля аперацыі гродзенец "уваскрос" перад адпраўкай у трупярню
03.10.2017 16:28
—
Разное
|
Фота: newgrodno.by З фантасмагарычнай сітуацыяй сутыкнулася гродзенская сям'я: у лякарні ім паведамілі, што іх дзядуля памёр, а потым "уваскрос". 25 верасня 2017 года Сяргею Дзмітрыевічу рабілі планавую аперацыю, распавядае сайт Пазней у гэты ж дзень сваякам нечакана затэлефанавалі і паведамілі, што мужчына памёр. На наступны дзень жонка Сяргей Дзмітрыевіча разам з унучкай паехалі ў бюро рытуальных паслуг. І там ім затэлефанавалі з лякарні, паведаміўшы, што "памерлы" ажыў. У лякарні сваякам распавялі, што на мужчыну ўжо вісела бірка для адпраўкі ў трупярню, але ён "уваскрос". Пасля аперацыі, калі муэжчыну прыналі мёртвым, усе апараты для падтрымання жыцця хворага лекары адключылі, абязбольванне не праводзілася. 26 верасня лекары паведамілі сваякам, што Сяргей ДЗмітрыевіч у прытомнасці, на пытанні ён адказвае, матляючы галавой. Аднак да самога пацыента нікога з блізкіх не пусцілі: ён знаходзіўся ў рэанімацыі. А зранку 27 верасня жонцы зноў затэлефанавалі з лякарні са словамі: "Сяргей Дзмітрыевіч памёр. І ўжо дакладна памёр у 7 гадзін 00 хвілін 27 верасня 2017 года". Сваякі Сяргея Дзмітрыевіча напісалі афіцыйны ліст галоўнаму лекару лякарні. Ён прынёс асабістыя прабачэнні за недакладнае інфармаванне. У лякарні праходзіць службовае расследаванне гэтага выпадку, дадае Між тым, сваякі падазраюць, што іх дзядуля мог суткі пасля аперацыі праляжаць у трупярні і "ажыць" падчас ускрыцця. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: newgrodno.by З фантасмагарычнай сітуацыяй сутыкнулася гродзенская сям'я: у лякарні ім паведамілі, што іх дзядуля памёр, а потым "уваскрос". 25 верасня 2017 года Сяргею...
|
|