"Мінсктранс": У ДТЗ з удзелам грузавіка і тралейбуса пацярпелі 5 чалавек
04.10.2017 14:24
—
Разное
|
Фота: odas.by У ДТЗ на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Любімава, якое адбылося 3 кастрычніка, атрымалі траўмы кіроўца і чатыры пасажыры тралейбуса. Пра гэта журналістам Страшная аварыя адбылася 3 кастрычніка на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Любімава ў Мінску. Фура, якая ехала на зялёнае святло, ўрэзалася ў тралейбус, які рухаўся на чырвонае святло святлафора. Ад удару тралейбус вынесла на тратуар, а грузавік выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе знёс святлафор. Тралейбусам кіраваў 26-гадовы мужчына, які працаваў на лініі самастойна каля двух месяцаў. Чаму ён паехаў наперарэз плыні транспарту, пакуль застаецца невядомым. У "Мінсктрансе" маюць сваю версію: "Па камерах відэаназірання бачна, што на святлафоры, перад якім стаяў тралейбус, загарэлася зялёная стрэлка направа. Справа машыны паехалі, ну і ён разам з імі паехаў". Пры ДТЗ кіроўцу тралейбуса пашкодзіла твар аскепкамі разбітага шкла. У лякарні яму аказалі меддапамогу, пасля чаго адпусцілі дадому. Таксама ў аварыі атрымалі траўмы чатыры пасажыры тралейбуса. Адну жанчыну даставілі ў лякарню хуткай меддапамогі з пераломамі рэбраў. Яшчэ тром пацярпелым шпіталізацыя не спатрэбілася: медыкі аказалі ім дапамогу на месцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: odas.by У ДТЗ на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Любімава, якое адбылося 3 кастрычніка, атрымалі траўмы кіроўца і чатыры пасажыры тралейбуса. Пра гэта...
|
|