Студэнт з Беларусі забіў у Маскве 12 фазанаў. 21.by

Студэнт з Беларусі забіў у Маскве 12 фазанаў

04.10.2017 16:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

У непрыемную гісторыю трапіў наш суайчыннік у Маскве, піша сайт zona.media.

У вальеры ў парку Горкага ў расійскай сталіцы студэнт трэцяга курса Інстытута кіно і тэлебачання забіў 12 фазанаў. Па падазрэнні ў забойстве птушак затрымалі 21-гадовага юнака з Беларусі. Паведамляецца, што раней яго ўжо судзілі за захоўванне наркотыкаў у буйным памеры.

Здарэнне адбылося ўвечары 30 верасня. Паведамляецца, што малады чалавек сядзеў у вальеры з фазанамі і здзекаваўся з іх, а потым забіў усіх 12 птушак. 

На юнака пачалі крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёламі і адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Шкоду ад забойства фазанаў ацанілі ў 93 тысячы расійскіх рублёў. 

Прэс-служба парку паведаміла, што дзверы ў вальер ужо ўзмацнілі. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У непрыемную гісторыю трапіў наш суайчыннік у Маскве, піша сайт zona.media. У вальеры ў парку Горкага ў расійскай сталіцы студэнт трэцяга курса Інстытута...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика