ІП, які цудам выратаваўся з-пад падаючай пліты, не будзе прад’яўляць прэтэнзій. 21.by

ІП, які цудам выратаваўся з-пад падаючай пліты, не будзе прад’яўляць прэтэнзій

05.10.2017 17:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: скрыншот з відэа.

Індывідуальны прадпрымальнік Аляксей Скерсь, які ў Віцебску цудам выратаваўся з-пад падаючай пліты, не будзе прад’яўляць нікому прэтэнзій. Пра гэта ён распавёў у каментары газеце “СБ. Беларусь сегодня”.

Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося яшчэ 18 верасня каля аднаго з буйных гандлёвых цэнтраў. На запісы з камеры відэаназірання відаць, як малады чалавек паспеў заўважыць небяспеку і хутка пабег наперад, а ззаду ўпала пліта.

Прадпрымальнік кажа, што ў гандлёвым цэнтры ён мае сваю "кропку". Аляксей выйшаў з памяшкання і прайшоў некалькі метраў, калі адбылося здарэнне. “Надвор’е ў той дзень было вельмі ветранае, а мне вельмі пашанцавала. Усе кажуць, нарадзіўся ў кашулі”, — распавёў хлопец, які нядаўна святкаваў свой 26-ы дзень нараджэння.

БЕЛТА дадае, што насамрэч упала не бетонная пліта, а пласт тынкоўкі. З фасаду будынка яго сарвала моцным ветрам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: скрыншот з відэа. Індывідуальны прадпрымальнік Аляксей Скерсь, які ў Віцебску цудам выратаваўся з-пад падаючай пліты, не будзе прад’яўляць нікому...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика