Чарговае здарэнне на кукурузным полі, механізатар застаўся без кісці рукі. 21.by

Чарговае здарэнне на кукурузным полі, механізатар застаўся без кісці рукі

06.10.2017 06:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

Чарговае здарэнне адбылося на кукурузным полі. У Лідскім раёне механізатар застаўся без кісці рукі. Як піша газета “Перспектыва”, 49-гадовы мужчына вырашыў праверыць працу механізму і засунуў у люк руку. Пры гэтым ён не дачакаўся поўнага спынення рэжучых нажоў, якія працягвалі рухацца па інэрцыі. У выніку механізатару адрэзала кісць левай рукі. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы.

Адзначаецца, што мужчына быў цвярозы, ён з’яўляецца выдатным спецыялістам. Праваахоўнікі праводзяць расследаванне, прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Як інфармавала Еўрарадыё, днямі ў Стаўбцоўскім раёне на кукурузным полі камбайн адрэзаў ногі 89-гадоваму пенсіянеру. Ён меў дрэнны слых, таму не пачуў, што набліжаецца камбайн. На поле ён прыехаў на ровары з суседняй вёскі, каб узяць сабе кукурузы. Мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА Чарговае здарэнне адбылося на кукурузным полі. У Лідскім раёне механізатар застаўся без кісці рукі. Як піша газета “Перспектыва”,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика