Следчыя распавялі падрабязнасці пра забойства дзяўчыны каля БДЭУ. 21.by

Следчыя распавялі падрабязнасці пра забойства дзяўчыны каля БДЭУ

06.10.2017 17:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sudexpert.gov.by

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску расследуе крымінальную справу па факце забойства дзяўчыны, цела якой знайшлі на вуліцы Васняцова ў сталіцы.

Следства выявіла, што сведкам забойства стаў таксовец. Каля 22-й гадзіны ён праязджаюў міма і пабачыў, як па вуліцы ідзе мужчына і цягне дзяўчыну. Калі таксовец спыніўся, мужчына ўцёк, пакінуўшы цела на зямлі. Дзяўчына не падавала прыкметаў жыцця, пра што таксовец паведаміў у міліцыю і хуткую дапамогу.

Следча-аператыўная група, якая прыбыла на месца здарэння, выявіла, што смерць дзяўчыны мае крымінальны характар.

Яе асоба ўжо вядомая — гэта 21-гадовая ўраджэнка Гомельскай вобласці, якая працавала ў Мінску.

Падазронага па справе выявілі на працягу некалькіх гадзінаў. Гэта 21-гадовы непрацуючы ўраджэнец Ашмянскага раёна. Яго затрымалі, правялі допыт. Следчыя высвятляюць матывы злачынства і магчымую датычнасць іншых асобаў.

З месца здарэння эксперты ўзялі сляды рук, абутку, асабістыя рэчы, біялагічныя сляды, ноўтбук. Таксама дапытваюцца відавочцы, сваякі і знаёмыя загінулай.

Следчыя пачалі крымінальную справу за забойства. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sudexpert.gov.by Упраўленне Следчага камітэта па Мінску расследуе крымінальную справу па факце забойства дзяўчыны, цела якой знайшлі на вуліцы Васняцова ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика