Кіроўца грузавіка з буракамі, які трапіў пад цягнік, ехаў на чырвонае святло
09.10.2017 12:42
—
Разное
|
![]() Фота: mchs.gov.by Кіроўца грузавіка, які сутыкнуўся з двума пасажырскімі цягнікамі ў Баранавіцкім раёне, пераязджаў чыгунку на забараняльны сігнал. Пра гэта агенцтву паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама. Як распавядала , ДТЗ адбылося 8 кастрычніка на станцыі Юшкавічы. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцам аўтамабіля МАЗ, які вёз цукровыя буракі, быў 29-гадовы жыхар Баранавічаў. Чыгуначны пераезд, дзе адбылося здарэнне, абсталяваны светлавой і гукавой сігналізацыяй. Кіроўца выехаў на чыгуначны пераезд на забараняльны сігнал святлафора і захрас. У грузавік урэзаўся пасажырскі цягнік №652 Брэст-Мінск. А потым адарваны прычэп адкінула на паралельную каляіну, дзе ў яго ўрэзаўся пасажырскі цягнік №607 Мінск-Брэст. Людзі пры здарэнні не пацярпелі. А аўтамабіль і два лакаматывы атрымалі механічныя пашкоджанні. У каментары галоўны рэвізор па бяспецы руху Беларускай чыгункі Уладзімір Жураўскі распавёў, што затрымка ў руху 17 цягнікоў у брэсцкім і мінскім кірунках склала да пяці гадзін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Кіроўца грузавіка, які сутыкнуўся з двума пасажырскімі цягнікамі ў Баранавіцкім раёне, пераязджаў чыгунку на забараняльны сігнал. Пра гэта агенцтву... |
|