У Лідзе хлопец стрэліў сабе ў галаву са стрэльбы і застаўся жывы. 21.by

У Лідзе хлопец стрэліў сабе ў галаву са стрэльбы і застаўся жывы

11.10.2017 13:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У Лідзе хлопец стрэліў сабе ў галаву са стрэльбы і застаўся жывы. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў, здарэнне адбылося яшчэ ў пачатку жніўня. Мужчына прыехаў да жонкі, з якой ужо не жыве — яна патрабавала, каб ён забраў свае рэчы. Іх ён выносіў у аўтамабіль, паклаў туды і стрэльбу. У кватэры паміж ім і жонкай узнікла чарговая сварка. Пакуль яны высвятлялі адносіны, 22-гадовы сын узяў стрэльбу, пайшоў у гараж, дзе і зрабіў стрэл. У яго было цяжкае раненне, малады чалавек цудам застаўся жывы. Дарэчы, раней ён трапляў у сур’ёзнае ДТЗ і таксама выжыў.

Крымінальную справу распачалі ў адносінах бацькі маладога чалавека, якому належыць зброя. Артыкул — неналежнае захоўванне агнястрэльнай зброі (арт. 300 КК). Мужчыне пагражаюць грамадскія працы ці штраф, альбо арышт ці абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА У Лідзе хлопец стрэліў сабе ў галаву са стрэльбы і застаўся жывы. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика