Віцебскі пенсіянер абрабаваў у краме дзіця дзеля выпіўкі
19.10.2017 16:48
—
Разное
|
![]() Фота: pixabay.com У Віцебску пенсіянер забраў грошы ў чужога дзіцяці проста каля касы прадуктовай крамы. Як піша , інцыдэнт адбыўся ў адной з крамаў на Маскоўскім праспекце. Пасля разліку ў касе дзевяцігадовы хлопчык атрымаў пяць рублёў рэшты. Гэта пабачыў 80-гадовы пенсіянер і забраў грошы ў дзіцяці адразу каля касы. Паведамляецца, што прадавачка гэтага не бачыла, бо займалася іншымі пакупнікамі. Бацькі пацярпелага хлопчыка паведамілі пра здарэнне ў міліцыю. Праваахоўнікі змаглі аператыўна затрымаць зламысніка. Пенсіянер патлумачыў, што грошы яму тэрмінова спатрэбіліся на спіртное. Выпіўку ён купіў у гэтай самай краме. Цяпер на пенсіянера пачалі крымінальную справу за рабаванне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У Віцебску пенсіянер забраў грошы ў чужога дзіцяці проста каля касы прадуктовай крамы. Як піша УУС Віцебскага аблвыканкама, інцыдэнт адбыўся ў адной... |
|