У адносінах мужчыны, які спусціў на кантралёра сабак, пачалі крымінальную справу. 21.by

У адносінах мужчыны, які спусціў на кантралёра сабак, пачалі крымінальную справу

27.10.2017 19:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: скрыншот з відэа.

У Бабруйску ў адносінах мужчыны, які спусціў на жанчыну-кантралёра электрасетак сабак, распачалі крымінальную справу. Яго абвінавачваюць у асабліва злосным хуліганстве (ч. 3 арт. 339 КК). Зламысніку пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе прэс-служба магілёўскай міліцыі. Раней 59-гадовы мужчына тройчы быў асуджаны за нанясенне цялесных пашкоджанняў. Ён затрыманы.

Як інфарармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ўдзень 25 кастрычніка. Кантралёр праверыла дадзеныя электралічыльніка ў прыватным доме і збіралася сыходзіць, аднак гаспадар не выпускаў яе. Мужчына ўдарыў жанчыну і нацкаваў на яе сваіх сабак. Адзін сабака ўкусіў пацярпелую за нагу. На крыкі жанчыны прыбеглі суседзі, якія дапамаглі ёй пакінуць падворак. Кантралёр паехала на працу, дзе паведаміла кіраўніцтву пра здарэнне. І толькі тады была выкліканая хуткая дапамога, 42-гадовую жанчыну завезлі ў бальніцу. Справай занялася міліцыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: скрыншот з відэа. У Бабруйску ў адносінах мужчыны, які спусціў на жанчыну-кантралёра электрасетак сабак, распачалі крымінальную справу. Яго абвінавачваюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика