Ураган "Герварт" выкінуў на бераг танкер з палівам
30.10.2017 11:16
—
Разное
|
Фота: Reuters Шэсць чалавек загінулі з-за ўрагану "Герварт", які абрынуўся на цэнтральную Еўропу. Стыхія бушуе адразу ў пяці краінах: Чэхіі, Славакіі, Нямеччыне, Аўстрыі і Польшчы. У Чэхіі і Польшчы без электраэнергіі апынуліся тысячы чалавек. Часткова перапыненае чыгуначнае спалучэнне. У нямецкім чыгуначным канцэрне Deutsche Bahn паведамілі, што стыхія нанесла значны ўрон на шэрагу ключавых маршрутаў. Дакладная колькасць загінулых пакуль невядомая. У Польшчы, Чэхіі і Германіі ахвярамі ўрагану сталі як мінімум па два чалавекі. На поўначы Польшчы загінуў кіроўца аўтамабіля, які ўрэзаўся ў дрэва, паваленае на праезную частку. Яшчэ адзін чалавек загінуў у паўднёва-заходняй частцы краіны пасля таго, як на яго машыну звалілася дрэва. Пасажыр, які ехаў з ім, шпіталізаваны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Reuters Шэсць чалавек загінулі з-за ўрагану "Герварт", які абрынуўся на цэнтральную Еўропу. Стыхія бушуе адразу ў пяці краінах: Чэхіі, Славакіі, Нямеччыне,...
|
|