Міліцыя знайшла “Робін Гудаў”, якія забралі ў кіроўцы талоны і раздалі пасажырам
02.11.2017 21:46
—
Разное
|
![]() Фота: guvd.gov.by Мінская міліцыя знайшла “Робін Гудаў”, якія забралі ў кіроўцы тралейбуса талоны і раздалі пасажырам. Здарэнне адбылося ў Мінску ўвечары 19 кастрычніка. На вуліцы Прытыцкага, па якой ехаў тралейбус, адбылася аварыя і (па іншай версіі — ). Двое мужчын абурыліся, што яны ўжо аплацілі праезд, а іх па месцы прызначэння не вязуць. Яны вырашылі атрымаць кампенсацыю ды зайшлі ў кабіну кіроўцы. Калі пачулі адказ, забралі талоны на праезд. Некалькі ўзялі сабе, а астатнія талоны раздалі іншым пасажырам (нібыта, толькі незадаволеным сітуацыяй). Міліцыя распаўсюдзіла інфармацыю пра здарэнне і фота падазраваных 30 кастрычніка. Ужо праз некалькі дзён асобы мужчын сталі вядомыя праваахоўнікам. Але, тэлеканал “Беларусь 1”, іх не затрымлівалі. Мужчынам могуць выставіць абвінавачанне па артыкуле “Рабаванне”, а гэта ці штраф, ці пазбаўленне волі да 4 гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: guvd.gov.by Мінская міліцыя знайшла “Робін Гудаў”, якія забралі ў кіроўцы тралейбуса талоны і раздалі пасажырам. Здарэнне адбылося ў Мінску ўвечары 19... |
|