У Віцебску 55-гадовая жанчына біла па галаве 8-гадовую дзяўчынку. 21.by

У Віцебску 55-гадовая жанчына біла па галаве 8-гадовую дзяўчынку

03.11.2017 22:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: Fotolia

У Віцебску 55-гадовая жанчына біла па галаве 8-гадовую дзяўчынку. Яна западозрыла яе ў крадзяжы цацак унучкі. Як інфармуе БЕЛТА, увечары ў двары аднаго з шматпавярховых дамоў жанчына схапіла чужое дзіця за руку і пацягнула да пад’езда свайго дома. Яна пагражала, крычала, патрабавала, каб дзяўчынка прызналася, што скрала цацкі. Больш таго, зламысніца некалькі разоў ударыла дзіця па галаве. Пазней стане вядома, што ў дзяўчынкі закрытая чэрапна-мазгавая траўма са страсеннем галаўнога мозгу.

12-гадовы брат, які таксама быў каля дома, пабачыў, што сястру павяла невядомая жанчына, дагнаў яе і забраў дзяўчынку. Бацькі пацярпелай напісалі заяву ў міліцыю. У адносінах жанчыны, якая збіла дзіця, распачатая крымінальная справа. Адзначаецца, што расследаванне кантралюе віцебская гарадская пракуратура.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Fotolia У Віцебску 55-гадовая жанчына біла па галаве 8-гадовую дзяўчынку. Яна западозрыла яе ў крадзяжы цацак унучкі. Як інфармуе БЕЛТА, увечары ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика