Мінчук пакрыўдзіўся на сабутэльніка і падпаліў яму дзверы ў кватэру
13.11.2017 14:47
—
Разное
|
Фота: guvd.gov.by 43-гадовага мінчука супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы затрымалі за падпал дзвярэй кватэры, інфармуе Пра пажар у пад'ездзе жылога дома па вуліцы Багдановіча паведаміла суседка пацярпелага, якая і выклікала экстранныя службы. На выклік прыбылі ратавальнікі і міліцыянты. Супрацоўнікі МНС пагасілі пажар, а пацярпелы напісаў у міліцыю заяву пра вышук і прыцягненне да адказнасці асобы, які падазраецца ў падпале. Шкоду ён ацаніў прыкладна ў 1200 рублёў. Праваахоўнікі падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў выявілі, што падпал учыніў знаёмы пацярпелага. Напярэдадні вечарам ён прыйшоў у госці да прыяцеля, каб разам выпіць. Потым госць пайшоў, а праз нейкі час вярнуўся з бутэлькай ацэтону, абліў ім каберац каля дзярэй і самі дзверы, падпаліў і пайшоў. Прычынай такога ўчынку затрыманы назваў крыўду на гаспадара кватэры. Цяпер на мінчука пачалі крымінальную справу за наўмыснае пашкоджанне і знішчэнне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: guvd.gov.by 43-гадовага мінчука супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы затрымалі за падпал дзвярэй кватэры, інфармуе прэс-служба ГУУС...
|
|