З-за чаго загараюцца электробусы і ці бяспечна на іх ездзіць
16.11.2017 16:51
—
Разное
|
![]() Фота: Ilya Chechyk 16 лістапада на ДС "Дружная" ў Мінску Пра гэта Еўрарадыё распавёў начальнік сервіснай службы "Белкамунмаша" Аляксандр Шутаў. "Гэтым разам загарэўся другі вентылятар, размешчаны на даху. Ён прызначаны для вывядзення цёплага паветра з салона. У момант сутыкнення пантографа з паласой зараднай станцыі ўтварылася невялікая электрычная дуга. З яе вылецела акаліна, якая трапіла на паверхню вентылятара. Зверху ён накрыты ахоўным пластыкавым кажухом, для герметызацыі і абароны ад знешніх ападкаў. Ад гэтай акаліны вентылятар і кажух і загарэліся", — тлумачыць Аляксандр Шутаў. Мінулым разам, калі электробус загарэўся, прычынай інцыдэнту стала кароткае замыканне ўнутры сілавога транзістара, які адказвае за скід залішняй электраэнергіі. Гэта прывяло да плаўлення жгутоў, кароткага замыкання ланцуга і полымя, якое вылілася ў пажар. Тады яго ўдалося патушыць толькі з дапамогай спецсродкаў МНС. Цяпер па вуліцах Мінска ездзіць 20 электробусаў "Белкамунмаша". Усе яны, кажа Аляксандр Шутаў, правераныя і знаходзяцца ў спраўным стане. Плануецца, што пластыкавыя кажухі будуць замененыя на зробленыя з негаручых матэрыялаў. Гэта будзе ўлічвацца і пры распрацоўцы наступнага транспарту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Ilya Chechyk 16 лістапада на ДС "Дружная" ў Мінску загарэўся электробус, што рухаўся па 43-м маршруце. На шчасце, кіроўцу ўдалося патушыць пажар і ніхто не пацярпеў.... |
|