Мужчына, які рабаваў банк у Магілёве, узяў пяць закладнікаў
20.11.2017 18:10
—
Разное
|
Фота: vk.com/ilovemogilev Мужчына, які спрабаваў абрабаваць банк у Магілёве, захапіў закладнікаў, але ўрэшце быў абясшкоджаны, перадае Здарэнне адбылося ўдзень 20 лістапада. Па звестках праваахоўных органаў, мужчына ўзяў у банкаўскім аддзяленні пяць чалавек у закладнікі. Пасля гэтага ён запатрабаваў даць яму аўтамабіль. На прадастаўленым аўтамабілі мужчына выехаў за горад, дзе яго ўжо чакалі байцы АМАП. Паведамляецца, што зламыснік адкрыў агонь на паражэнне па амапаўцах, бо ў яго была пры сабе баявая зброя. У адказ прадстаўнікі МУС таксама адкрылі агонь і паранілі мужчыну ў нагу. Іншых пацярпелых, па звестках праваахоўнікаў, няма. Цяпер затрыманы знаходзіцца ў шпіталі, на яго пачалі крымінальную справу. Паводле інфармацыі БЕЛТА, з першых хвілін спецаперацыі пра яе падрабязнасці паведамлялі кіраўніку дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка ухваліў яе правядзенне. Кіраўнік Беларусі вырашыў прадставіць усіх удзельнікаў аперацыі па затрыманні злачынца да дзяржаўных узнагародаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: vk.com/ilovemogilev Мужчына, які спрабаваў абрабаваць банк у Магілёве, захапіў закладнікаў, але ўрэшце быў абясшкоджаны, перадае БЕЛТА. Здарэнне адбылося ўдзень 20...
|
|