Источник материала:
Фота: pixabay.com
У гомельскім СІЗА №3 памёр грамадзянін Сербіі, піша tut.by. Мужчыну трымалі пад вартай паводле абвінавачання ў махлярстве ў асабліва буйным памеры.
Афіцыйная прадстаўніца упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава ўдакладніла, што замежнік памёр яшчэ 15 лістапада.
Вядома, што памерламу было 54 гады. Прычына яго смерці не называецца. Па гэтым факце Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.