Гісторыя з міліцэйскім УАЗам у Мазыры: яго падпаліў затрыманы
22.11.2017 12:36
—
Разное
|
Фота: tut.by Мазырскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам. Падазраваным па спарве праходзіць жыхар Мазыра, які падпаліў службовы аўтамабіль РАУС, перадае Здарэнне адбылося 18 лістапада. 57-гадовага мазырчука затрымалі за дробнае хуліганства ў аўтобусе і даставілі ў РАУС. У пастарунку мужчына працягваў скандаліць і нават стукнуў супрацоўніка міліцыі. Пасля гэтага мужчыну на службовым аўтамабілі "УАЗ-3163015" адвезлі ў медустанову, каб праверыць стан алкагольнага ап'янення. На зваротным шляху затрыманы дастаў з ручной паклажы бутэльку, у якой была лёгказагаральная вадкасць. Ён выліў вадкасць і падпаліў. Аўтамабіль загарэўся. Агонь знішчыў і пашкодзіў значныя часткі салона і кузава аўтамабіля, а таксама маёмасць у ім. Сам затрыманы атрымаў апёкі. Цяпер мазырчук знаходзіцца на лячэнні ў бальніцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: tut.by Мазырскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным...
|
|