Сямігадовы хлопчык трапіў пад мікрааўтобус у Мінску. 21.by

Сямігадовы хлопчык трапіў пад мікрааўтобус у Мінску

29.11.2017 18:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ Цэнтральнага раёна Мінска

У Мінску сямігадовы хлопчык трапіў пад мікрааўтобус. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Цэнтральнага раёна Мінска Настасся Радзько.

ДТЗ адбылося 29 лістапада каля 14.00. Паводле інфармацыі ДАІ, аўтамабіль Volkswagen Transporter ехаў па вуліцы Куйбышава з боку вуліцы Камуністычнай у напрамку вуліцы Янкі Купалы. Сямігадовы хлопчык трапіў пад колы аўтамабіля, калі пераходзіў праезную частку па-за пешаходным пераходам. 

У гэтым раёне акурат знаходзіцца школа. Верагодна, школьнік вяртаўся з заняткаў. 

"Дзіця шпіталізаванае з папярэднім дыягназам "чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені, пералом сцягна, спалучаныя траўмы", — распавяла прадстаўніца ДАІ.

Праваахоўнікі высвятляюць абставіны здарэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Цэнтральнага раёна Мінска У Мінску сямігадовы хлопчык трапіў пад мікрааўтобус. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавяла старшы інспектар па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика