У Пінскім раёне шукаюць двух зніклых рыбакоў. 21.by

У Пінскім раёне шукаюць двух зніклых рыбакоў

01.12.2017 14:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У Пінскім раёне шукаюць двух зніклых рыбакоў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Пра знікненне рыбакоў увечары 30 лістапада ў Пінскае РАУС паведаміў 47-гадовы жыхар вёсці Плешчыцы. Па яго словах, каля 11-й гадзіны 40-гадовы аднавясковец і 61-гадовы жыхар Пінска паплылі на чаўне на рыбалку на вадасховішча Пагост. Па словах заяўніка, мужчыны былі ў выратавальных камізэльках, пры сабе мелі мабільнікі.

Прыкладна з 15-й гадзіны рыбакі перасталі выходзіць на сувязь, іх тэлефоны недаступныя. Відавочцы кажуць, што падчас рыбалкі ўзняўся моцны вецер, які выклікаў вялікую хвалю на вадасховішчы. Дарэчы, з-за памераў вадасховішча яго называюць "беларускім Байкалам".

Пошук вядуць супрацоўнікі міліцыі разам са спецыялістамі МНС і АСВОД.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Пінскім раёне шукаюць двух зніклых рыбакоў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка. Пра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика