Аварыя на чыгунцы пад Мінскам (фота). 21.by

Аварыя на чыгунцы пад Мінскам (фота)

07.12.2017 22:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: vk.com/belrailway

7 снежня на чыгунцы пад Мінскам адбылася аварыя. Прэс-служба Беларускай чыгункі паведамляе, што на прыпынку “Рошча” (накірунак на Баранавічы) ўзніклі праблемы з нейкай чыгуначнай тэхнікай. На здымку, які з’явіўся ў сацсетках, відаць, што з рэек сышоў лакаматыў, да якога былі прычэпленыя платформы з “пуцявой тэхнікай”. Там ішлі рамонтныя працы. ны, магчыма, працягваюцца і цяпер.

Тым часам рух цягнікоў праз “Рошчу” быў цалкам спынены, іх відаць пусцілі праз Калядзічы. Беларуская чыгунка адзначае, што з-за здарэння цягнікі ад станцыі “Памыслішча” да станцыі “Мінск-Пасажырскі” рухаюцца па іншым раскладзе. Яны абмінаюць прыпынкі “Рошча”, “Курасоўшчына” і “Сталічны”. Інфармацыю па новым графіку руху цягнікоў на ўчастку Баранавічы — Мінск прапаноўвалася ўдакладняць у даведцы чыгуначнага вакзала на станцыі “Мінск-Пасажырскі” па тэлефоне 105.

Як інфармуе БЕЛТА, рух ужо адноўлены, адпраўленне цягнікоў здзяйсняецца паводле графіку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: vk.com/belrailway 7 снежня на чыгунцы пад Мінскам адбылася аварыя. Прэс-служба Беларускай чыгункі паведамляе, што на прыпынку “Рошча” (накірунак на Баранавічы)...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика