Каля Жыткавічаў пусцяць пантонны мост праз раку Прыпяць
09.12.2017 16:08
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА Каля Жыткавічаў пусцяць пантонны мост праз раку Прыпяць. Ён на пэўны час заменіць зачынены аўтамабільны мост, у якім выявілі моцную прасадку. Пантонны мост абяцаюць увесці ў эксплуатацыю ўжо ў сярэдзіне дня 10 снежня. Пра гэта стала вядома падчас нарады з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі — старшыні Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Анатоля Калініна, перадае . Узводзіць наплаўны мост будуць інжынерныя войскі. Мантаж пачнецца ўжо сёння. Агульная даўжыня воднай роўнядзі, якую неабходна перакрыць складае 140 м. Па гэтым мосце могуць рухацца усе віды транспарту, у тым ліку грузавыя машыны. Перавозку людзей праз раку пакуль ўзялі на сябе службы МНС. Кругласутачна два катэры перапраўляюць жыхароў Жыткавічаў, Турава і бліжэйшых вёсак на двух катэрах. У прыватнасці, за мінулыя суткі імі было перавезена каля 700 чалавек. Легкавы транспарт і грузавыя аўтамабілі вагой да 10 т перапраўляюцца з дапамогай парома, які працуе ўнізе па цячэнні ракі і ў 5 км ад Жыткавічаў. 7 снежня на мосце праз Прыпяць, размешчаным на 17-м км рэспубліканскай аўтадарогі Р88 Жыткавічы — Давыд-Гарадок — мяжа Украіны (Верхні Церабяжоў) знайшлі вертыкальную прасадку ездавога палатна. Дзеля бяспекі карыстальнікаў дарогі рух транспарту праз мост быў цалкам забаронены. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Каля Жыткавічаў пусцяць пантонны мост праз раку Прыпяць. Ён на пэўны час заменіць зачынены аўтамабільны мост, у якім выявілі моцную прасадку. Пантонны... |
|