У суботу ў Беларусі прагназуюць снег з дажджом і парывісты вецер. 21.by

У суботу ў Беларусі прагназуюць снег з дажджом і парывісты вецер

15.12.2017 15:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

16 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах па паўднёвым усходзе пройдуць моцныя ападкі. Чакаецца слабы галалёд, месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла. Удзень ён падымецца да 0...+6 градусаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com 16 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика