Каля Раўбічаў пад Мінскам гарэла кавярня (фота). 21.by

Каля Раўбічаў пад Мінскам гарэла кавярня (фота)

19.12.2017 12:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Каля вёскі Раўбічы пад Мінскам гарэла кавярня. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося каля 21.38 у панядзелак, 18 снежня. У момант узгарання ў будынку былі 7 работнікаў кавярні і 10 наведвальнікаў. Усе яны самастойна выйшлі, ніхто не пацярпеў. Калі прыехалі ратавальнікі (11 адзінак спецтэхнікі), дах двухпавярховага дома гарэў на плошчы 200 квадратных метраў. Пажар аператыўна быў ліквідаваны.

Паведамляецца, што агонь паспеў пашкодзіць дах, знішчыў маёмасць на другім паверсе — у двух пакоях, на складах і кухні. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Каля вёскі Раўбічы пад Мінскам гарэла кавярня. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося каля 21.38 у панядзелак, 18 снежня. У момант узгарання ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика