У Віцебску невядомы падпаліў цэнтр сучаснага мастацтва. 21.by

У Віцебску невядомы падпаліў цэнтр сучаснага мастацтва

20.12.2017 12:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Апоўначы 20 снежня віцебскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у музеі "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва", паведамляе прэс-служба МНС.

Ратавальнікі былі на месцы здарэння ўжо праз дзве хвіліны пасля выкліку. Яны заўважылі задымленне ў дапаможным памяшканні музея. На момант пажару ў будынку быў захавальнік фондаў.

Пажар ратавальнікам удалося ліквідаваць за пяць хвілінаў. Агонь пашкодзіў маёмасць, ад яго закураныя сцены і столь.

Захавальнік фондаў распавёў, што ў музей забраўся невядомы мужчына, які ўчыніў падпал. Прычына пажару высвятляецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Апоўначы 20 снежня віцебскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у музеі "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва", паведамляе прэс-служба МНС....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика