Мінчук памёр на пажары, калі ў яго кватэры загарэлася пралка
21.12.2017 12:54
—
Разное
|
Фота: МНС Пажар у кватэры стаў прычынай смерці мінчука, перадае Пажар адбыўся 19 снежня. Жыхары пад'езда ў 11.43 паведамілі ратавальнікам, што ў доме на праспекце Ракасоўскага, 103 гарыць кватэра. На месцы здарэння пажарнікі выявілі, што пажар адбыўся ў трохпакаёвай кватэры на трэцім паверсе дзевяціпавярховага жылога дома. У ванным пакоі загарэлася пралка "Індэзіт" 2007 года выпуску. З ваннага пакоя ратавальнікі вынеслі 59-гадовага непрацуючага мужчыну. Мужчыну шпіталізавалі з апёкамі цела 1-4-й ступені (95% цела) і атручваннем прадуктамі гарэння. Раніцай 20 снежня ён памёр ад атрыманых траўмаў. Найбольш верагоднай прычынай узгарання пралкі называюць кароткае замыканне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Пажар у кватэры стаў прычынай смерці мінчука, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС. Пажар адбыўся 19 снежня.... |
|