Двух рабочых у Віцебску засыпала зямлёй, адзін з іх загінуў
22.12.2017 22:18
—
Разное
|
Фота: pixabay.com Двух рабочых засыпала зямлёй сёння ўдзень у Віцебску. Трагічны інцыдэнт адбыўся на будпляцоўцы насупраць дома №18 на вуліцы Чапаева, піша Рабочыя пракладалі камунікацыі да будоўлі шматпавярховага дома. 31-гадовы мужчына апынуўся ў зямлі па пояс, яго дасталі ратавальнікі з дапамогай вяроўкі. Ён атрымаў траўму ног. А на 59-гадовага рабочага абрынуўся вялізны пласт зямлі. Ратавальнікам давялося даставаць яго з глыбіні 2,5-3 метра. Калі мужчыну адкапалі, ён быў ужо нежывы. На месцы трагедыі працуюць следчыя і спецыялісты дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Двух рабочых засыпала зямлёй сёння ўдзень у Віцебску. Трагічны інцыдэнт адбыўся на будпляцоўцы насупраць дома №18 на вуліцы Чапаева, піша tut.by. Рабочыя...
|
|