85-гадовая пенсіянерка на Століншчыне адбілася ад рабаўнікоў
26.12.2017 11:44
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА 85-гадовая пенсіянерка са Століншчыны адбілася ад двух рабаўнікоў, перадае Здарэнне адбылося 24 снежня каля гадзіны ночы ў вёсцы Хотамель. Два мужчыны выбілі шыбу і і забраліся ў дом мясцовай жыхаркі. Адзін са зламыснікаў меў на галаве маску з панчохі. Мужчыны спрабавалі забраць грошы ў састарэлай гаспадыні. Але пенсіянерка аказала супраціў рабаўнікам. Адзін з нападнікаў здолеў уцячы. Следчыя выявілі, што зламыснікамі былі непрацуючыя аднавяскоўцы — аднаму 22, другому 23 гады. Падчас рабавання яны былі нецвярозымі. Мужчын затрымалі. На іх пачалі крымінальную справу за замах на рабаванне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА 85-гадовая пенсіянерка са Століншчыны адбілася ад двух рабаўнікоў, перадае БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама. Здарэнне адбылося 24...
|
|