Аленіха выпрасіла ў краме шакаладку, а потым прывяла туды іншых аленяў. 21.by

Аленіха выпрасіла ў краме шакаладку, а потым прывяла туды іншых аленяў

27.12.2017 11:53 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з Facebook

У амерыканскім штаце Каларада аленіха прыйшла ў краму на аўтазапраўцы. Выпрасіўшы ў прадаўца шакаладку, яна знікла з крамы, але неўзабаве вярнулася туды за дабаўкай з іншымі аленямі. Гісторыю, расказаную CBS Denver, заўважыла ў сеціве Lenta.ru

Прадавачка Лоры Джонс (Lori Jones) сцвярджае, што не аднойчы бачыла жывёлаў на вуліцы перад крамай. У сярэдзіне снежня адна аленіха асмялела і ўвайшла ўнутр. "Яна зусім не звяртала на мяне ўвагі, — распавядае Джонс. — Спачатку разглядала сонечныя акуляры, потым марозіва і чыпсы".

Каб выправадзіць аленіху, прадавачцы давялося аддаць ёй шакаладку. Яна вярнулася да працы, аднак праз некалькі хвілінаў зноў убачыла ў краме жывёлу. Перад ёй стаяла тая ж аленіха, а ў дзверы магазіна заглядалі аляняты!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з Facebook У амерыканскім штаце Каларада аленіха прыйшла ў краму на аўтазапраўцы. Выпрасіўшы ў прадаўца шакаладку, яна знікла з крамы, але неўзабаве вярнулася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика