У Добрушскім раёне МНС эвакуявала 45 дзетак з дзіцячага садка. 21.by

У Добрушскім раёне МНС эвакуявала 45 дзетак з дзіцячага садка

29.12.2017 12:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Раніцай 28 снежня ў дзіцячым садку вёскі Жыгунь Добрушскага раёна спрацавала супрацьпажарная сігналізацыя "Маланка". У 10:12 дыспетчар перадаў выклік ратавальнікам МНС, якія неадкладна выехалі на месца здарэння.

У дзіцячым садку ў той час праводзіўся ранішнік. На той момант у будынку знаходзілася 96 чалавек: 45 дзяцей, 26 чалавек персаналу і 25 бацькоў. Пасля таго, як спрацавала сігналізацыя (яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС) персанал дзіцячага садку эвакуяваў людзей на вуліцу.

Ратавальнікі высветлілі, што адбылося кароткае замыканне электраправодкі ў электрашчытавой. У калідорах пахла дымам, было лёгкае задымленне. Адкрытага гарэння не назіралася, паведамляе mchs.gov.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Раніцай 28 снежня ў дзіцячым садку вёскі Жыгунь Добрушскага раёна спрацавала супрацьпажарная сігналізацыя "Маланка". У 10:12 дыспетчар перадаў выклік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика