На МКАД хлопец кінуўся пад грузавік. 21.by

На МКАД хлопец кінуўся пад грузавік

29.12.2017 21:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: АДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска

Рэзананснае ДТЗ адбылося 29 снежня каля 14-й гадзіны на Мінскай кальцавой аўтадарозе ў раёне аквапарку. Па звестках газеты "СБ. Беларусь сегодня", 28-гадовы хлопец кінуўся пад грузавік.

Падрабязнасці распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска Настасся Радзько. Па яе словах, малады чалавек ішоў па краі дарогі, а потым перад самым грузавіком узняў рукі і выйшаў на праезную частку. Кіроўца МАЗа папросту не меў магчымасці пазбегнуць наезду. 

Хлопец застаўся жывы, але атрымаў сур'ёзныя траўмы. яго шпіталізавалі з пераломамі рэбраў, ўнутраным крывацёкам і чэрапна-мазгавой траўмай.

З нагоды ДТЗ праводзіцца разбіральніцтва.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: АДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска Рэзананснае ДТЗ адбылося 29 снежня каля 14-й гадзіны на Мінскай кальцавой аўтадарозе ў раёне аквапарку. Па звестках газеты "СБ....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика