У Талачыне ўратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд. 21.by

У Талачыне ўратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд

31.12.2017 13:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з адкрытых крыніцаў

У Талачыне супрацоўнікі МНС уратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд на рацэ Друць. Здарэнне адбылося позна ўвечары 30 снежня ля моста па вуліцы Савецкай. Пацярпелы быў на адлегласці 5 метраў ад берага і выратавальнікі дасталі яго з вады. Гэта быў мужчына 1980 года нараджэння, візуальна — у нецвярозым стане. Яго даставілі ў раённую лякарню.

Як патлумачыў сам пацярпелы, ён ішоў да сваёй маці і вырашыў “зрэзаць шлях”, аднак не ўлічыў, што лёд цяпер нетрывалы, перада прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўленны МНС.

Выратавальнікі нагадваюць, што калі нулявая тэмпература паветра трымаецца болей за тры дні, трываласць лёду змяншаецца на 25%, а калі на ім з’яўляецца вада, то грузапад’ёмнасць скарачаецца ў 2-3 разы. Таму цяпер выходзіць на лёд надзвычай небяспечна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з адкрытых крыніцаў У Талачыне супрацоўнікі МНС уратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд на рацэ Друць. Здарэнне адбылося позна ўвечары 30 снежня ля моста па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика