У пятніцу ў Беларусі будзе дождж з мокрым снегам і парывісты вецер. 21.by

У пятніцу ў Беларусі будзе дождж з мокрым снегам і парывісты вецер

04.01.2018 13:03 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Воблачнае з праясненнямі надвор'е прагназуецца ў Беларусі ў пятніцу, 5 студзеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы ў асобных раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі, днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца дождж і мокры снег. Вецер будзе паўднёвы 5-10 метраў за секунду, днём — з парывамі да 14 метраў за секунду, у асобных раёнах — да 15-18 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад 1 градуса марозу да 4 цяпла. Удзень сіноптыкі абяцаюць +2...+7 градусаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Воблачнае з праясненнямі надвор'е прагназуецца ў Беларусі ў пятніцу, 5 студзеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика