У Гомелі двое дзяцей былі на падаконніку адчыненага акна на пятым паверсе. 21.by

У Гомелі двое дзяцей былі на падаконніку адчыненага акна на пятым паверсе

04.01.2018 19:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: 112.by

У Гомелі двое малых дзяцей былі на падаконніку адчыненага акна на пятым паверсе жылога дома. Здарэнне адбылося ў чацвер, 4 студзеня, на вуліцы Кожара. Ратавальнікам патэлефанавалі відавочцы. Калі на месца прыехалі супрацоўнікі МНС, у адчыненых вокнах не было відаць дзяцей. Яны аператыўна разгарнулі пад акном “куб жыцця” і правялі разведку. Высветлілася, што ў кватэры без нагляду дарослых знаходзіліся двое хлопчыкаў 2010 года нараджэння.

Праз зачыненыя ўваходныя дзверы ратавальнікі размаўлялі з хлопчыкамі, пакуль дахаты не вярнулася іх маці. Дарэчы, менавіта ад іх удалося даведацца, дзе яна працуе і звязацца з ёй. Высветлілася, што на час, пакуль бацькі былі на працы, за хлопчыкамі мусіла глядзець іх 24-гадовая сястра, якая пайшла ў краму, інфармуе прэс-служба МНС Гомельскай вобласці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: 112.by У Гомелі двое малых дзяцей былі на падаконніку адчыненага акна на пятым паверсе жылога дома. Здарэнне адбылося ў чацвер, 4 студзеня, на вуліцы Кожара....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика