У Віцебску высвятляюць абставіны гібелі пад коламі “Аўдзі” 73-гадовай жанчыны. 21.by

У Віцебску высвятляюць абставіны гібелі пад коламі “Аўдзі” 73-гадовай жанчыны

10.01.2018 14:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У Віцебску высвятляюць абставіны гібелі пад коламі “Аўдзі 80” 73-гадовай жанчыны. Як інфармавала Еўрарадыё, у аўторак каля 19-й гадзіны легкавік наехаў на пенсіянерку, якая пераходзіла вуліцу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы здарэння.

У адносінах 25-гадовага кіроўцы распачалі крымінальную справу. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў цвярозы, у яго ўзялі біяаналізы. Аднак мужчыну не затрымлівалі, напісала на сваёй старонцы ў Facebook афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава. Праваахоўнікі шукаюць сведкаў, каб аднавіць поўную карціну трагічнага здарэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА У Віцебску высвятляюць абставіны гібелі пад коламі “Аўдзі 80” 73-гадовай жанчыны. Як інфармавала Еўрарадыё, у аўторак каля 19-й гадзіны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика