У Мінску, магчыма, з-за бонсцікаў знік дзесяцігадовы хлопчык
11.01.2018 15:10
—
Разное
|
Здымак з сацсетак. Дзесяцігадовага Данііла Сакалоўскага збіраецца шукаць група пошукавага-выратавальнага атрада “Анёл”. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік “Анёла” Сяргей Коўган. Коўган: “Мы праінфармавалі кіроўцаў таксі і СМІ, каб нам аказалі дапамогу, каб знайсці месцазнаходжанне хлопца ці сведкаў. Мы зараз высвятляем максімальна вузкі квадрат для пошукаў”. Хлопчык знік 10 студзеня, адразу пасля ўрокаў. Апошнім, хто яго бачыў, быў аднакласнік. Як распавяла маці Данііла Вера парталу Таксама маці Данііла паведаміла, што сын размаўляў з татам, які працуе ў гэтай жа школе настаўнікам. Той узяў Данііла за руку і сказаў: “Ідзі патэлефануй бабулі і скажы, што нарабіў”. Сёння зранку тата шукаў Данііла ў Лошыцкім парку, а маці ў пад’ездах дамоў па суседстве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з сацсетак. Дзесяцігадовага Данііла Сакалоўскага збіраецца шукаць група пошукавага-выратавальнага атрада “Анёл”. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік...
|
|