У Беларусі пахаладае да канца тыдня. 21.by

У Беларусі пахаладае да канца тыдня

11.01.2018 15:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У Беларусі пахаладае да канца тыдня, а вось на снег спадзявацца не даводзіцца, кажуць сіноптыкі. Як інфармуе БЕЛТА, уначы 12 студзеня тэмпература паветра складзе ад -2 да -8 градусаў, удзень — ад 0 да -6. У пятніцу будзе без істотных ападкаў.

У суботу, 13 студзеня, у начныя гадзіны прагназуецца да 4-10 марозу (на паўночным усходзе пры праясненнях — да -12 градусаў), у дзённыя гадзіны — ад -1 да -6. Ападкі таксама не прагназуюцца. У нядзелю, 14 студзеня, уначы тэмпература паветра складзе да 6-11 градусаў са знакам мінус (пры праясненнях — мінус 12-14), удзень — ад -2 да -7 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор’я істотна не зменяцца. Будзе пераважна без ападкаў. Уначы прагназуецца 7-13 градусаў марозу, удзень — 2-8 градусаў ніжэй за нуль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Беларусі пахаладае да канца тыдня, а вось на снег спадзявацца не даводзіцца, кажуць сіноптыкі. Як інфармуе БЕЛТА, уначы 12 студзеня тэмпература...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика