Беларусы затрымалі ўкраінца, які выдаваў марыхуану за сродак лячэння гемарою. 21.by

Беларусы затрымалі ўкраінца, які выдаваў марыхуану за сродак лячэння гемарою

16.01.2018 13:41 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: customs.gov.by

У Беларусі затрымалі ўкраінца, які выдаваў марыхуану за сродак лячэння гемарою. Мужчына прыехаў у нашу краіну на аўтамабілі Toyota RAV4, у якім у тэхналагічнай нішы былі схаваныя наркотыкі. Падчас агляду легкавіка ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Новая Гута" службовы сабака сваімі паводзінамі паказаў на магчымую наяўнасць наркатычных сродкаў. І мытнікі знайшлі высушанае рэчыва расліннага паходжання цёмна-зялёнага колеру.

Украінец заявіў, што гэта — лекавы сродак (пачэчуйная трава). Аднак эксперты засведчылі, што гэта 12 грамаў марыхуаны. У адносінах замежніка распачалі крымінальную справу, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: customs.gov.by У Беларусі затрымалі ўкраінца, які выдаваў марыхуану за сродак лячэння гемарою. Мужчына прыехаў у нашу краіну на аўтамабілі Toyota RAV4, у якім у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика