У Дзісне п’яны пенсіянер душыў медработніцу на працоўным месцы. 21.by

У Дзісне п’яны пенсіянер душыў медработніцу на працоўным месцы

19.01.2018 14:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

У Дзісне ў Міёрскім раёне п’яны пенсіянер душыў медработніцу на працоўным месцы. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці, здарэнне адбылося ў мясцовай бальніцы 26 снежня. 65-гадовы мужчына прыйшоў да фельдшара і патрабаваў неадкладнай дапамогі. Пры гэтым ён быў у стане алкагольнага ап’янення. Калі фельдшар сказала, што яму кепска з-за празмернага ўжывання алкаголю, мужчына раз’юшыўся.

Зламыснік накінуўся на жанчыну, якая была ў кабінеце адна. Ён схапіў яе і стаў душыць. Аднак пасля адпусціў і сышоў. Фельдшар патэлефанавала ў міліцыю. У адносінах пенсіянера распачалі крымінальную справу, артыкул — "Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў ці знішчэннем маёмасці” (арт. 186 КК).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia У Дзісне ў Міёрскім раёне п’яны пенсіянер душыў медработніцу на працоўным месцы. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці, здарэнне адбылося...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика