Мікрааўтобус урэзаўся ў фуру ў Талачынскім раёне
20.01.2018 06:12
—
Разное
|
Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама 25-гадовая дзяўчына атрымала траўмы пры ДТЗ у Талачынскім раёне, якое адбылося ў пятніцу каля 8-й гадзіны раніцы. Падрабязнасці інцыдэнта агенцтву У вялікагрузнага "Мерседэса", які рухаўся па аўтадарозе М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі ў бок Мінска, лопнула кола. Кіроўца быў вымушаны тэрмінова спыніцца на ўзбочыне. У гэты момант у фуру ўрэзаўся мікрааўтобус "Мэрсэдэс". Кіроўца "бусіка" размаўляў па мабільніку і не змог своечасова зрэагаваць на змены на дарозе. Пры аўтааварыі пацярпелі трое пасажыраў мікрааўтобуса. 25-гадовая дзяўчына атрымала цяжкія траўмы. Яе даставілі ў рэанімацыю Талачынскай раённай лякарні. У гэтую ж лякарню трапілі два маладыя мужчыны з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Кіроўцы пры ДТЗ не пацярпелі. Паведамляецца, што кіроўцам мікрааўтобуса быў 30-гадовы жыхар Барысава. У яго транспарце ехалі выпадковыя спадарожнікі, якіх ён знайшоў праз інтэрнэт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама 25-гадовая дзяўчына атрымала траўмы пры ДТЗ у Талачынскім раёне, якое адбылося ў пятніцу каля 8-й гадзіны раніцы....
|
|