Кіроўца, які разбіўся ў Віцебску, ехаў на крадзеным аўто
24.01.2018 17:02
—
Разное
|
![]() Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама 23-гадовы віцяблянін разбіўся на крадзеным аўтамабілі. Як паведамляла , ДТЗ са смяротным фіналам адбылося ў Віцебску ў ноч на 24 студзеня. На плошчы Свабоды кіроўца "Форда" не справіўся з кіраваннем, вылецеў на тратуар і ўрэзаўся ў ліхтарны слуп. Маладога чалавека шпіталізавалі з траўмамі, аднак каля 6-й гадзіны раніцы ён памёр, не прыходзячы ў прытомнасць. Як удакладняюць , "Форд" не належаў кіроўцу, які ў ім разбіўся. Уладальнік прыпаркаваў сваё аўто 23 студзеня каля 23-й гадзіны каля свайго дома на праспекце Фрунзе. Адтуль машыну і ўгналі. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу па фактах крадзяжу і дарожна-транспартнага здарэння. У сацсетках выказваюць думкі, што малады чалавек мог разбіцца, уцякаючы ад патрульнага аўтамабіля. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама 23-гадовы віцяблянін разбіўся на крадзеным аўтамабілі. Як паведамляла Еўрарадыё, ДТЗ са смяротным фіналам адбылося ў Віцебску...
|
|