Аўто жыхара Століншчыны правалілася ў Прыпяць на тонкім лёдзе. 21.by

Аўто жыхара Століншчыны правалілася ў Прыпяць на тонкім лёдзе

26.01.2018 06:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

У Столінскім раёне каля аграгарадка Альшаны аўтамабіль праламіў лёд і праваліўся ў Прыпяць. Здарэнне адбылося 22 студзеня каля 18-й гадзіны, паведамлян БЕЛТА са словаў намесніка начальніка Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргея Штыка.

23-гадовы хлопец на аўтамабілі "Фальксваген Пасат" вырашыў парыбачыць і выехаў на старыцу ракі. Аднак лёд не вытрымаў вагі машыны і раскалоўся. Аўтамабіль часткова пагрузіўся ў ваду. На шчасце, кіроўца абышоўся толькі спалохам.

Аднак яго выезд на лёд прывёў да забруджвання паверхневых вод алейнымі плямамі. За парушэнне рэжыму ўтрымання водаахоўнай зоны ракі прыродаахоўная інспекцыя прыцягнула вяскоўца да адміністрацыйнай адказнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету У Столінскім раёне каля аграгарадка Альшаны аўтамабіль праламіў лёд і праваліўся ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика