У Мінску “заяц”, уцякаючы з тралейбуса, пакінуў заплечнік (фота). 21.by

У Мінску “заяц”, уцякаючы з тралейбуса, пакінуў заплечнік (фота)

26.01.2018 21:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: guvd.gov.by

У Мінску “заяц”, уцякаючы з тралейбуса ад кантралёра, пакінуў заплечнік. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны 21 студзеня на прыпынку “Дом быту” на праспекце Ракасоўскага. У тралейбусе 24-га маршрута кантралёр папрасіў маладога чалавека прад’явіць праязны білет. Ён паказаў талон, які быў “прабіты” двойчы. Пасля гэтага кантралёр прапанаваў выйсці з тралейбуса на прыпынку “для афармлення неабходных дакументаў”. Але хлопец не захацеў плаціць штраф і ўцёк. Пры гэтым ён пакінуў свой заплечнік.

Цяпер маладога чалавека шукаюць праваахоўнікі. Яны прапануюць яму звярнуцца ва ўпраўленне ўнутраных спраў Ленінскага раёна сталіцы, каб забраць свой заплечнік.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: guvd.gov.by У Мінску “заяц”, уцякаючы з тралейбуса ад кантралёра, пакінуў заплечнік. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика