У Магілёве легкавік пратараніў дзверы гандлёвага цэнтра. 21.by

У Магілёве легкавік пратараніў дзверы гандлёвага цэнтра

27.01.2018 19:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з сацыяльных сетак

У Магілёве легкавік пратараніў дзверы гандлёвага цэнтра. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Магілёўскага аблвыканкама, інцыдэнт адбыўся 27 студзеня каля паўночы. За рулём была жанчына 1990 года нараджэння, якая не справілася з кіраваннем.

Спачатку машына наскочыла на агараджальную паўсферу, а потым пачала з’язджаць. Пасля занадта моцнага націскання на педаль газу аўтамабіль рэзка саскочыў з паўсферы і заехаў у дзверы крамы. Таксама машына знесла знак пешаходнага пераходу.

Інспектары ДАІ на месцы аформілі ДТЗ і кіроўца заплаціла штраф. Кампенсаваць страты яна будзе непасрэдна краме.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з сацыяльных сетак У Магілёве легкавік пратараніў дзверы гандлёвага цэнтра. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Магілёўскага аблвыканкама, інцыдэнт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика