У Гомелі грузавік збіў на пешаходным пераходзе дзвюх жанчын (фота, відэа). 21.by

У Гомелі грузавік збіў на пешаходным пераходзе дзвюх жанчын (фота, відэа)

31.01.2018 06:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gomel.today

Дзве жанчыны ў Гомелі атрымалі траўмы, калі ў іх урэзаўся на пешаходным пераходзе грузавы аўтамабіль. Здарэнне адбылося 30 студзеня ў 16.15 на скрыжаванні вуліцаў Барыкіна і Барысенкі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Паведамляецца, што легкавік "Форд" прапускаў пешаходаў, якія пераходзілі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У гэты момант у легкавік урэзаўся МАЗ. Пры ДТЗ грузавік адкінула на пешаходны пераход, дзе ён збіў дзвюх жанчын. Яны былі шпіталізаваныя з траўмамі. 

Паводле звестак сайта gomel.today, абедзве жанчыны — работніцы домабудаўнічага камбіната, непадалёк ад якога і адбылася аварыя

На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група, якая высвятляе прычыны і акалічнасці здарэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gomel.today Дзве жанчыны ў Гомелі атрымалі траўмы, калі ў іх урэзаўся на пешаходным пераходзе грузавы аўтамабіль. Здарэнне адбылося 30 студзеня ў 16.15 на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика