Два жыхары Камянца атрымалі апёкі пры ўспышцы ў гаражы
01.02.2018 11:44
—
Разное
|
Фота: sb.by Два жыхары Камянца трапілі ў раённую лякарню з апёкамі ўвечары 31 студзеня. Апёкі яны атрымалі пры ўспышцы газапаветранай сумесі ў гаражы па вуліцы Брэсцкай, інфармуе Паведамляецца, што мужчыны ўвечары займаліся заменай фільтра грубай ачысткі ў рэдуктары газавага абсталявання пад рухавіком аўтамабіля "Аўдзі А6". Іскра ад металічнага інструмента выклікала ўспышку газапаветранай сумесі без наступнага гарэння. Каб запабегчы пажару, 33-гадовы гаспадар выкарыстаў парашковы вогнетушыцель, які знаходзіўся ў гаражы. Дарэчы, і гаспадар, і яго памочнік былі нецвярозыя. Іх шпіталізавалі: гаспадара з дыягназам "тэрмічныя апёкі 1-2-й ступені галавы, абедзвюх рук, спіны (17% цела), алкагольнае ап'яненне", яго 31-гадовага памочніка — з дыягназам "тэрмічныя апёкі 1-2-й ступені галавы, абедзвюх рук (10% цела), алкагольнае ап'яненне". Стан пацярпелых ацэньваецца як здавальняючы. Успышка пашкодзіла не толькі гараж, але таксама аўтамабіль і вопратку на пацярпелых. Прычына ўспышкі высвятляецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sb.by Два жыхары Камянца трапілі ў раённую лякарню з апёкамі ўвечары 31 студзеня. Апёкі яны атрымалі пры ўспышцы газапаветранай сумесі ў гаражы па вуліцы...
|
|